МАЗ паспрабуе скарыць «Дакар»
Каманда «МАЗ-СПОРТаўта» будзе змагацца
за топавыя месцы ў класе грузавікоў у саракавым ралі-марафоне «Дакар-2018». Ён
будзе праходзіць з 6 па 20 студзеня 2018 года ў Паўднёвай Амерыцы. Траса пракладзена
праз Перу, Балівію і Аргентыну.