Справы зніклых палітыкаў расследавацца ў бліжэйшы час не будуць
Канстытуцыйны суд адказаў кіраўніцы Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раісе Міхайлоўскай на зварот, у якім яна прасіла прадугледзець у Крымінальным кодэксе гвалтоўнае знікненне як асобны від злачынства. Намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Н. Карповіч паведаміў, што зварот вывучаны ў Канстытуцыйным судзе, аднак падставаў для ўзбуджэння вядзення па справе не выяўлена.