«Дзецям стала страшна, вырашылі адкрыць». У Новай Баравой, каб трапіць у кватэры жыхароў, міліцыя адключае святло
Жыхары «Новай Баравой» у гэтыя дні міжволі адчулі сябе злачынцамі і насельнікамі дэструктыўнага гета. Па іх словах, прадстаўнікі органаў ужо тры дні складаюць пакватэрны спіс жыхароў, дастаюць жыроўкі з паштовых скрынь (мабыць, каб з імі зверыцца), а людзям са сцягамі на вокнах, якія не адчынілі дзверы па званку, у шчытах адключаюць святло, каб «выкурыць» з кватэры, піша «Анлайнер».