У Мазыры блогера адпусцілі з ІЧУ — а затым зноў затрымалі і павезлі ў Мінск. І такая гісторыя не адна
Актывіста супольнасці «Краіна для жыцця» Руслана Парфёнава сёння, 19 жніўня, затрымалі ў Мазыры — праз суткі пасля таго, як выпусцілі з ІЧУ. Пра гэта TUT.BY паведаміла маці блогера. Мужчына сёння збіраўся ў бальніцу да дачкі, але да яе так і не даехаў. Родным вядома, што зараз яго вязуць у Мінск, у СК.