«Кожны беларус можа стаць фігурантам крымінальнай справы!»
Сёння, 7 сакавіка, у Варшаве, на адной з акцый беларускай дыяспары, беларускія анархісты распавялі пра затрыманых таварышаў у Брэсце і вобласці. Яны перакананы, што дзяржава спрабуе сфабрыкаваць справу супраць беларускіх анархістаў па тым жа сцэнарыі, што і «Справа сеткі» ў Расіі, а пазней пашырыць такую практыку і «прыцягнуць да адказнасці» іншыя аб’яднанні і людзей, якія вядуць барацьбу з дыктатурай у Беларусі.