Пісьменнікі заклікалі ўлады заявіць пра сваю вернасць Канстытуцыі
Сёння ў культурніцкай прасторы "Вір" прайшло выніковае ў 2019 годзе паседжанне кіроўнага органа ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". У парадку дня было некалькі важных пунктаў, сярод якіх — справаздачы рэгіянальных абласных філій арганізацыі, абмеркаванне бягучых пытанняў, звязаных з рэгіянальнай дзейнасцю Саюза, планаванне дзейнасці на 2020 год. Падчас паседжання Рада прыняла некалькі зваротаў да дзяржаўных органаў.