Вызначаны фіналісты конкурсу на ўдзел у агучцы «Сексу ў вялікім горадзе» на беларускую мову
Завяршыўся прыем работ на ўдзел у конкурсе беларускай агучкі серыяла «Секс у вялікім горадзе» для VOKA. З 400 з лішкам заявак арганізатары выбралі 50 лепшых. Цяпер удзельнікам шорт-ліста належыць прадэманстраваць свае артыкуляцыйныя здольнасці на афлайн-праслухоўванні. Прэм’ера агучанага з удзелам шасці пераможцаў конкурсу эпізоду адбудзецца ў сакавіку на платформе VOKA.