ГОД ГЕНАДЗЯ БУРАЎКІНА
Наступны год для мяне — гэта год Ніла Гілевіча і Анатоля Вярцінскага, чые 85-гадовыя юбілеі прыпадаюць якраз на 2016-ты. Разам з тым гэта і год Васіля Сёмухі, якому споўніцца 80.
Адначасова гэта Уладзіміра Някляева і Сяргея Законнікава год, якім будзе па 70. І хоць 2016-ты абвешчаны дзяржавай Годам культуры, але ўжо сёння можна пэўна сказаць, што ніякіх урачыстасцей на
афіцыйным узроўні ніводзін з названых юбіляраў, чые заслугі перад Беларуссю відавочныя, не дачакаецца, бо дзяржава і Беларусь — паняцці не заўсёды тоесныя.