Настаўнік і школьнік знайшлі срэбра Харальда Сінязубага
Настаўнік Рэнэ Шэн (Rene Schoen) і яго вучань трынаццацігадовы Лука Малашнічэнка займаліся пошукамі з металадэтэктарам на востраве Руген у Балтыйскім моры, каля вёскі Шрапродэ (Schaprode). Калі яны натыкнуліся на круглы кавалак металу, то падумалі, што гэта выпадковы кавалак алюмінія. Але разгледзеўшы яго, пераканаліся, што перад імі срэбраная манета.