Мінскім актывістам пагражалі затрыманнем пры раздачы паштовак у Слуцку
«Супрацоўнік Слуцкага РАУС прапанаваў: альбо ціха і хутка знікнуць разам з сваімі карткамі, альбо быць затрыманым», — актывіст ініцыятывы «За помнік абаронцам Случчыны» Мікіта Краснакуцкі распавёў пра інцындэнт падчас раздачы інфармацыйнай паштоўкі пра эскіз помніка Слуцкім паўстанцам 5 кастрычніка.