Былыя фігуранты «справы патрыётаў» працягваюць дамагацца маральнай кампенсацыі
Былыя фігуранты справы «Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» Сяргей Стрыбульскі, Віктар Мароз, Віктар Данілаў і Андрэй Дундукоў патрабуюць у Мінфіна кампенсаваць маральную шкоду, атрыманую ў выніку незаконнага затрымання, прыцягнення іх у якасці абвінавачаных, утрымання пад вартай, а таксама прымянення падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.