Краязнаўчы музей у Стоўбцах: пажаданы ці неабходны?
Адзіным матэрыяльным успамінам пра часы знакамітых землякоў у горадзе засталася Святаанінская царква за цэнтральнай плошчай. Адышла ў забыццё гісторыя гандлёвых Стоўбцаў, і на пытанне, чаму на гербе горада віціна, мінак, хутчэй за ўсё, адкажа: «Дык, пэўна ж, Нёман побач».