Працоўны БМЗ распавёў, як пратэставалі на заводзе ў жніўні
«Завод пастаўлены на калені. ЦэхаМ даўно патрэбны рамонт, выціскаюць апошнія сокі з абсталявання. Шмат людзей звальняецца, але гэта не афішуецца», — напісаў «Моцным Навінам» адзін з працаўнікоў жлобінскага БМЗ. Завадчанін распавёў, як актывісты спрабуюць стварыць незалежны прафсаюз, каб абараняць свае правы, і як цяпер жыве прадпрыемства.