Арамаіс Міракян: Я мару пра Беларусь без дыскрымінацыі
Папіў гарбаты і стаў знакамітым — так можна сказаць пра мінчука Арамаіса Міракяна, які днямі праславіўся калі не на ўвесь свет, то на бліжэйшае замежжа — дакладна. А ён толькі і зрабіў, што замовіў у Мінску гарбату па-беларуску. Але мы гутарым з Маісам не толькі пра духмяны напой ды беларускую мову, але і пра палітыку, правы чалавека і многае іншае.