Не забудзем — не даруем!

“Не забудзем, не даруем!” — гэты лозунг з’явіўся на акцыях пратэста ў жніўні 2020 года, пасля таго, як людзі даведаліся пра масавыя катаванні сілавікамі мірных грамадзян.

У першыя паслявыбарчыя дні за кратамі апынуліся больш за 7 тысяч чалавек. Усе яны прайшлі праз зверствы рэжыму.

Шмат хто дасюль баіцца ці не можа расказаць пра ўсё, што здарылася. Шмат хто пагадзіўся распавесці свае гісторыі.

Мы паспрабавалі сабраць іх, каб людзі ведалі, што адбылося. Каб памяталі.

  • Грамадства
  • 29-10-2020
Brest art 90

Мастаку з Брэста пры затрыманні зламалі нагу. Так яго ўтрымлівалі чатыры дні

42-гадовы мастак з Брэста Кірыл Ляшук быў затрыманы ўвечары 10 жніўня на цэнтральнай вуліцы горада. Калі сілавікі схапілі за руку ягоную жонку і яе сястру, ён ірвануў да іх у абарону. Але трое сілавікоў адразу заламалі Кірылу рукі за спіной і паклалі тварам на плітку. Так ён быў затрыманы. На волю Кірыла выпусцілі толькі праз чацвёра сутак са штрафам і зламанай нагой.

  • Грамадства
  • 29-10-2020
Saveckae ruus 1

«Я, магчыма, нарадзілася ў кашулі. Куля не была пранікальнай»

11 кастрычніка Вольга вярталася ноччу дадому ў раёне гандлёвага цэнтра "Рыга" ў Мінску. Зараз жа яна амаль кожны дзень ходзіць у паліклініку на перавязкі – у тую ноч яе параніла гумавай куляй. Жанчыне 36 гадоў, яна працуе прадаўцом-кансультантам. "Вясне" яна распавяла сваю гісторыю ананімна.

Больш цікавага на «Новым Часе»: