Не забудзем — не даруем!
“Не забудзем, не даруем!” — гэты лозунг з’явіўся на акцыях пратэста ў жніўні 2020 года, пасля таго, як людзі даведаліся пра масавыя катаванні сілавікамі мірных грамадзян.
У першыя паслявыбарчыя дні за кратамі апынуліся больш за 7 тысяч чалавек. Усе яны прайшлі праз зверствы рэжыму.
Шмат хто дасюль баіцца ці не можа расказаць пра ўсё, што здарылася. Шмат хто пагадзіўся распавесці свае гісторыі.
Мы паспрабавалі сабраць іх, каб людзі ведалі, што адбылося. Каб памяталі.
- Грамадства
- 18-12-2020

«Тут Бога няма, можаш ні на каго не спадзявацца»
11 жніўня Максіма затрымалі, калі ён проста ішоў з бара, зацягнулі ў аўтазак і пачалі збіваць — у ім убачылі каардынатара мітынгу. Яшчэ да выбараў Максім меў актыўную жыцьцёвую і палітычную пазіцыю. Менавіта таму пасля вызвалення ён выйшаў на цэнтральную плошчу Гомеля з таблічкай "Мяне катавалі", нягледзячы на пагрозы і шматлікія траўмы.
- Грамадства
- 15-12-2020

«Яны не вераць, што людзі могуць проста выказаць сваё жаданне, бясплатна! Для іх ты — здраднік радзімы»
Аляксандр — актывіст мінскіх мітынгаў. Таму ён у поўнай меры адчуў на сабе беспакаранасць АМАПу. Па яго зламанай руцэ скакалі, выдасканалена збівалі і стралялі ва ўпор гумовымі кулямі. Пасля выхаду з Акрэсціна ён прайшоў медэкспертызу, пісаў звароты ў розныя органы ўлады, каб прыцягнуць злачынцаў да адказнасці. Але яму ясна далі зразумець, што калі ён працягне ў тым жа духу, то "адпачываць" будзе ў іншым месцы. Аляксандр намёк зразумеў — цяпер хлопец знаходзіцца ў лагеры ўцекачоў у Польшчы.
- Грамадства
- 15-12-2020

Паўмільёна долараў штрафаў і «суткі» на два жыцця ў Зімбабвэ. Рэпрэсіі ў лічбах (інфаграфіка)
Агульная сума штрафаў, выпісаных удзельнікам беларускіх пратэстаў, блізкая да паўмільёна долараў. А колькасць прысуджаных сутак ужо вышэйшая за сярэднюю працягласць жыцця ў Беларусі. Мы падрыхтавалі інфаграфіку, у якой паказалі рэпрэсіі ў лічбах.
- Асоба
- 14-12-2020

«Ведаю, што беларусы загадаюць на Новы год. І ўпэўнена, што здзейсніцца»
Марыя трапіла на Акрэсціна ў ноч на 10 жніўня, калі там было самае пекла. Яе гісторыю мы ўжо распавядалі: дзяўчына была назіральніцай на выбарах, пазбегла затрымання на сваім участку, але трапіла пад «хапун» увечары ў цэнтры Мінска. Калі праз некалькі месяцаў я адшукала яе і прапанавала пераасэнсаваць тое, што з ёй адбылося, яна адазала: «Ох, так, шмат часу прайшло. Але ўсё гэта дагэтуль са мной».
- Грамадства
- 10-12-2020

«Дзве кулі трапілі ў правую руку, дзве ў бок, дзве ў нагу»
9 жніўня ўвечары ў 56-гадовага мантажніка
Ігара Троцкага на праспекце Машэрава ў Мінску стрэліў амапавец. У Троцкага
трапіла ажно шэсць пластыкавых куляў. Дзве вынялі адразу ў машыне хуткай дапамогі,
чатыры змаглі дастаць толькі ў вайсковым шпіталі. Свабода пагаварыла з пацярпелым.
- Грамадства
- 10-12-2020

Дэкларацыя правоў чалавека: 5 парушаных прынцыпаў (інфаграфіка)
10 снежня 1948 года была прынята Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека — падмурак, на якім грунтуецца вялікая колькасць міжнародных дагавораў па правах чалавека, што маюць абавязковую юрыдычную сілу, і развіццё нормаў у галіне правоў чалавека ва ўсім свеце. Але толькі не ў Беларусі. Паглядзіце, якія прынцыпы Дэкларацыі парушылі беларускія ўлады толькі ў перыяд жнівень-снежань 2020 года.
- Грамадства
- 10-12-2020

Валянцін Стэфановіч: У нас працягваюцца злачынствы супраць бяспекі чалавецтва
Больш за 30 тысяч затрыманых цягам апошніх месяцаў — гэта можна параўнаць з тым, што за краты кінулі два Мінскія трактарныя заводы. Больш за 28 тысяч сутак арышту для дэманстрантаў — калі перавесці іх у месяцы і гады, то гэта прыкладна 78 гадоў — поўнае чалавечае жыццё ад нараджэння да смерці.
- Грамадства
- 07-12-2020

«Хачу, каб гэты жах скончыўся». Рабочы, якому прастрэлілі руку, зведаў новыя рэпрэсіі
«Маё жыццё падзялілася на «да» і «пасля», калі б куля змяніла траекторыю — я мог бы быць перад Тарайкоўскім», — гаворыць Аляксандр Ласіца, узгадваючы падзеі, якія адбыліся з ім у жніўні 2020 года.
- Грамадства
- 03-12-2020

«Зламалі 25 зубоў, запіхваючы дубінку ў рот». Беларуска распавяла, як яе гвалцілі амапаўцы
Шведскае выданне ETC апублікавала гісторыю беларускі, якую жорстка згвалцілі дручком сілавікі. Яе пераклад апублікаваў the-village.me.
- Грамадства
- 03-12-2020

«Я заўважыў, як людзі праяўляюць годнасць у паўсядзённых рэчах»
Анатоля затрымалі на маршы 11 кастрычніка. З РУУС замест ізалятара ён паехаў у БХМД. Сышоў адтуль на наступны дзень праз запасны выхад, калі па бальніцы прайшоў слых, што за ім ды іншымі затрыманымі прыехала машына міліцыі.
- Грамадства
- 26-11-2020

«Радзіма ўзнагародзіла не толькі 10 «суткамі», але яшчэ і хатнім арыштам на 14 дзён – пацвердзілі COVID-19»
- Грамадства
- 26-11-2020

«Нас пасадзілі па-азіяцку: ногі пад сябе, угнуць галаву ўніз, рукі за спіной. Хто варушыўся — білі»
Віталь Коўш мае вышэйшую адукацыю, але працуе простым рабочым на адным з прыватных прадпрыемстваў абласнога цэнтра. 10 жніўня ўвечары вяртаўся з мікрараёна Усход у цэнтр, дзе жыве. Тралейбусы не хадзілі — цэнтр быў закрыты для ўсіх відаў транспарту: «сілавікі» разганялі пратэсныя акцыі.
- Грамадства
- 26-11-2020

«Хадзіў па тулаве нагамі, то ўдарыць з размаху па тулаве, то па галаве з нагі — усё роўна куды»
Пасярод дня 11 жніўня Кірыла спынілі супрацоўнікі ДАІ. "Дыялог" пачаўся з удараў. Яны ж працягнуліся ў аўтазаку і ў РУУС. Сваю гісторыю мужчына аспавёў парталу Аugust 2020.
- Грамадства
- 24-11-2020

«Усё, што ім трэба, ты скажаш у любым выпадку». Хлопец распавёў, як яго прымусілі агаварыць сябе
- Культура
- 23-11-2020

Алесь Дзянісаў: У Беларусі па-за палітыкай быць немагчыма. Яна сама да вас пагрукаецца
Гродзенскі гурт «Dzieciuki» з беларускай уладай заўсёды меў няпростыя дачыненні — праз негалосную забарону сольныя канцэрты амаль не адбываліся, АМАП арыштоўваў падчас здымак кліпу. Падзеі пратэснага жніўня таксама непасрэдна закранулі двух удзельнікаў калектыву.
- Грамадства
- 23-11-2020

Мінчанка адмовілася ад працы, каб не хадзіць на праўладныя мітынгі
«Мне сказалі: калі не згодныя — вы тут працаваць не зможаце», — успамінае мінчанка Наталля Курачава сваё нядаўняе сумоўе. Жанчына хацела ўладкавацца бібліятэкарам, але не стала: аказалася, што ў камплекце з працай у бібліятэцы ідуць праўладныя мітынгі.
- Грамадства
- 23-11-2020

«Наша сіла — не ў размаху, а ў пастаянстве і ў напорыстасці»
Выйшаў на 15 хвілін — трапіў на 10 сутак. Мінскі гід-перакладчык, аўтар праекта «Менскі велашпацыр» і саліст гурта «Гарадскі вал» Раман Абрамчук распавёў «Новаму Часу» пра тое, як стаў «дарадцам НЕХТА», правёў акрэсцінска-жодзінскае турнэ і якім бачыць развіццё пратэставага руху.
- Грамадства
- 22-11-2020

«Нас як нейкіх куранят проста да галодных тыграў загналі ў клетку, і ім ад гэтага смешна"
Эмілій Кутас і Марцін Мінін — стрыечныя браты з Мінска. Разам з сябрамі ўвечары 11 жніўня яны збіраліся наведаць піцэрыю. Аднак былі жорстка збітыя АМАПам.
- Грамадства
- 21-11-2020

Міліцэйскі гвалт: як справіцца з псіхалагічнай траўмай?
Падчас поствыбарчых пратэстаў амаль усё беларускае грамадства ў той ці іншай ступені атрымала псіхалагічную траўму. Хтосьці сутыкнуўся з гвалтам наўпрост, у кагосьці пацярпелі блізкія, многія, калі нават дасюль не «трапляліся», жывуць з разуменнем таго, што ў любы момант могуць быць арыштаваныя.
- Грамадства
- 20-11-2020

«У сне падскочыў, пачаў трэсці краты і крычаць: «Сволачы! Што вы робіце?»
Зміцер Хведарук у нядаўнім мінулым вядомы як журналіст і актывіст «Маладога фронту». Цяпер ён вучыцца ў семінарыі і рыхтуецца стаць пастарам. За апошнія месяцы хлопец двойчы адбываў арышт, прычым у першы раз ён трапіў на Акрэсціна ў дні самага жорсткага гвалту ў ізалятары.