Не забудзем — не даруем!

“Не забудзем, не даруем!” — гэты лозунг з’явіўся на акцыях пратэста ў жніўні 2020 года, пасля таго, як людзі даведаліся пра масавыя катаванні сілавікамі мірных грамадзян.

У першыя паслявыбарчыя дні за кратамі апынуліся больш за 7 тысяч чалавек. Усе яны прайшлі праз зверствы рэжыму.

Шмат хто дасюль баіцца ці не можа расказаць пра ўсё, што здарылася. Шмат хто пагадзіўся распавесці свае гісторыі.

Мы паспрабавалі сабраць іх, каб людзі ведалі, што адбылося. Каб памяталі.

  • Грамадства
  • 10-09-2020
Imgonline com ua frame blurred k1fe5k7egaddb

Пад нагамі Насці выбухнула граната. У тую ж ноч да яе прыйшоў следчы. Папрасіў нешта падпісаць

Анастасія Дудзіна — студэнтка чацвёртага курса БДЭУ. Уночы на 10 жніўня яна вярталася дадому з цэнтра горада ў кампаніі сяброў. Паколькі грамадскі транспарт не працаваў, ішлі пешшу — і на мосце цераз чыгунку на вуліцы Кальварыйскай апынуліся сярод пратэстоўцаў, якіх разганялі сілавікі. Як дзяўчына са сведкі пераўтварылася ў падазраваную распавядае Еўрарадыё.

  • Грамадства
  • 10-09-2020
Charnou

«Сказалі, што такіх, як я, трэба забіваць». ЛГБТК-актывіст — пра рэпрэсіі пасля выбараў (відэа)

Канстанцін Чарноў, адзін з каардынатараў ініцыятывы «Новыя рэгіёны», распавёў феерычныя рэчы. У дзень выбараў яго затрымалі, збілі, пасля чаго ў міліцыі з яго здзекаваліся, а суддзя ўвогуле прыстрашыла «асаблівым» стаўленнем з боку ахоўнікаў у турме.

Больш цікавага на «Новым Часе»: