Не забудзем — не даруем!
“Не забудзем, не даруем!” — гэты лозунг з’явіўся на акцыях пратэста ў жніўні 2020 года, пасля таго, як людзі даведаліся пра масавыя катаванні сілавікамі мірных грамадзян.
У першыя паслявыбарчыя дні за кратамі апынуліся больш за 7 тысяч чалавек. Усе яны прайшлі праз зверствы рэжыму.
Шмат хто дасюль баіцца ці не можа расказаць пра ўсё, што здарылася. Шмат хто пагадзіўся распавесці свае гісторыі.
Мы паспрабавалі сабраць іх, каб людзі ведалі, што адбылося. Каб памяталі.
- Грамадства
- 29-08-2020

«Давайце яго адвядзем у аўтазак, хай хлопцы пазабаўляюцца»
21-гадовага мінчука Якава Сухнату затрымалі
позна ўвечары 11 жніўня супрацоўнікі міліцыі ў цывільным недалёка ад станцыі
метро Уручча, калі ён вяртаўся дадому. Цяпер Якаў знаходзіцца ў мінскай лякарні. Хлопец распавёў "Вясне", што з ім
адбылося ўвечары 11 жніўня і, што адбывалася наступныя дні.
- Грамадства
- 28-08-2020

Аляксею пасля збіцця АМАП ледзь выратавалі нагу, зрабілі тры аперацыі
Сам Аляксей працуе на МЗКЦ яго бацька трактарыстам на МТЗ. Зараз бацька выходзіць на ўсе акцыі...
- Грамадства
- 28-08-2020

Лізе АМАПаўцы пашкодзілі шыйныя хрыбетнікі, а суд прызнаў вінаватай
18-гадовая Ліза 10 жніўня трапіла ў рукі
АМАПу. Яна са сваім хлопцам гулялі ў цэнтры Гомля. Дзяўчыне пашкодзілі шыйныя
хрыбеткі, яна цяпер праходзіць лячэнне. 28 жніўня суд прызнаў яе вінаватай ва
ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, — піша Радыё Свабода.
- Грамадства
- 28-08-2020

«Я памятаю твары ўсіх катаў на Акрэсціна»
У рэдакцыю «Новага Часу» трапіў расповед дзяўчыны-назіральніцы. Марыя пазбегла затрымання на сваім участку, але пасля «хапуна» ўвечары 9 жніўня ў цэнтры Мінска апынулася на Акрэсціна.
- Грамадства
- 27-08-2020

Лужыны крыві ў калідоры ГАУС, дарожка крыві на падлозе гарвыканкама, па-зверску збітыя людзі...
Усё гэта медык Таццяна бачыла ўвечары
10 жніўня ў Пінску. І расказала пра гэта "Салідарнасці".
- Грамадства
- 21-08-2020

«Білі па галаве, я страціў прытомнасць. Тое, што адбывалася, памятаю эпізодамі»
26-гадовы мянчук Аляксандр Лук'янскі ўвечары 11 жніўня вяртаўся дадому з
працы. Ён ведаў, што ў горадзе людзі збіраюцца на мірныя пратэсты, таму
вырашыў выклікаць таксі, — распавёў Вясне мужчына.
- Грамадства
- 21-08-2020

«На Акрэсціна нас паставілі на калені, галавой да зямлі. Вось там больш за ўсё білі»
Стаса Дзядова затрымалі 11 жніўня ў Мінску, каля парку Дружбы народаў.
Сілавікі вылілі на яго белую фарбу, тым самым "пазначыўшы" яго. Стас
распавёў "Вясне" пра тое, як усё адбывалася і што яму давялося перажыць.
- Грамадства
- 19-08-2020

«Паварочваюць да сценкі – і проста пачынаюць біць. Чацвёра. І ў канцы прылятае яшчэ ўдар у пах»
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў
(OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў у дачыненні да ўдзельнікаў
пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня.»
- Грамадства
- 18-08-2020

«Тэлефон разбілі аб маю галаву». Анархіста Паўла затрымалі на працы
Сярод жорстка затрыманых пасля выбараў былі і тыя, на каго палявалі яшчэ раней. Анархісту Паўлу Садоўскаму месяц таму споўнілася 18 гадоў. Супрацоўнікі ў цывільным затрымалі яго наўпрост на працы, на якую ён толькі ўладкаваўся.
- Грамадства
- 18-08-2020

«Людзі, ніхто ніколі не павінен адчуваць такіх пакут!»
"Усё жыццё
майго хлопчыка праходзіць у мяне перад вачыма. Я яго нараджала, любіла, вучыла,
клапацілася, сябравала з ім, слухала яго музыку, чытала яго артыкулы і
ганарылася — а цяпер нелюдзі забілі яго палкамі?", — гэта расповед маці, Святланы Красулінай, якая шукала свайго сына...
- Грамадства
- 18-08-2020

«Я мог застацца без рукі». Мінскі рабочы пра катаванні ў пастарунку (фота, відэа)
Рабочы Аляксандр Ласіца трапіў у лякарню пасля
пастарунка: рука параненая гумовай куляй, нага — аскепкам шкла. На Акрэсціна яму не рабілі перавязкі, рука пачала гнаіцца, каб не
лякарня, мог бы застацца без рукі.
- Грамадства
- 17-08-2020

«З міліцыі пазванілі, каб купіла сыну гарсэт для скалечанага пазваночніка»
Маці случчаніна Рамана Караневіча бачыла сына ў апошні раз у панядзелак 10-га жніўня. У той дзень трое братоў пайшлі на мірны пратэст случчан супраць фальсіфікацыі выбараў. Двое сыноў вярнуліся з акцыі праз 4 дні — за ўдзел у мерапрыемстве ім далі па 15 содняў, з якіх яны адседзелі 4.
- Грамадства
- 17-08-2020

«У аўтазаку нас утрамбоўвалі нагамі». Сведчаць пацярпелыя. Фота
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў
(OMST) запусцілі кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў у дачыненні да
ўдзельнікаў пратэстных выступленняў. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт,
публікуюцца на сайце арганізацыі як доказы злачынных дзеянняў.
- Грамадства
- 16-08-2020

Сведчаць пацярпелыя: «Застрэлім — і цябе не знойдуць» Аўдыё
18-гадовы Уладзімір Пагарцаў звярнуўся ў ПЦ "Вясна" ў рамках кампаніі па
дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і
зневажальнага абыходжання ў дачыненні да затрыманых у выніку пратэстных
выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня.
- Асоба
- 16-08-2020

«Я павінен быў вытрымаць, каб убачыць тых, хто мяне чакаў»
Мы сустракаемся з Дзімам Дзмітрыевым у скверы
на Акрэсціна. Сюды ён прыехаў, каб забраць свае рэчы. Гэтак жа, як і сотні іншых
вязняў, якіх выпусцілі апошнімі днямі.
- Грамадства
- 15-08-2020

Пацярпелы ад сваволля беларускіх сілавікоў: «Уся падлога спортзала РУУС была залітая крывёю»
У бальніцу да пацярпелага прыехалі супрацоўнікі МУС, узялі паказанні. Яны сказалі так: «Калі нам дазволяць, мы раскрыем гэтую справу за дзень. У РУУС ёсць камеры, вінаватых можна лёгка ўсталяваць». Следчыя былі ў шоку ад убачанага і пачутага, паведамляе www.polskieradio.pl
- Грамадства
- 15-08-2020

Даніла ўпаў, і потым усе разам сталі біць яго дручкамі па нагах і спіне (+фота, відэа)
У ноч на 14 жніўня з ізалятараў сталі масава вызваляць затрыманых падчас акцый пратэсту. Учора раніцай дамоў з Жодзіна вярнуўся і Даніла Луцэвіч, які правёў у зняволенні чатыры дні. Ён распавёў «Новаму Часу» пра тое, што давялося перажыць.
- Грамадства
- 14-08-2020

«Пранікальнае раненне ў грудзі, кулявыя раны вока». Што кажуць дактары пра пацярпелых ад сілавікоў
Свабода пагутарыла з лекарамі, якія прымалі траўмаваных пацыентаў з масавых
акцый у першыя дзве ночы пратэстаў.
- Грамадства
- 14-08-2020

Аляксандр Канеўскі: «Калі яны білі, то ў іх вачах было задавальненне»
- Грамадства
- 14-08-2020

«…Суткі патрабавалі «хуткую дапамогу» для дзяўчын з пераломамі ног»
Алесю Чарняўскую затрымалі 10 жніўня каля галоўнага ўваходу ў Цэнтральны РУУС. Пра ўсе катаванні, сведкам якіх яна стала, пра сваё затрыманне і ўмовы ўтрымання Алеся напісала ў заяве на імя старшыні назіральнага Сойма праваабарончай арганізацыі
«Беларускі Хельсінкскі камітэт».