У Гародні адбылося першае паседжанне грамадскага аргкамітэта па святкаванні 25 сакавіка — Дня Волі. На паседжанні апроч месцаў правядзення свята абмяркоўваліся і выклікі, што паставіла перад арганізатарамі сёлета ўлада.
Паэт, былы палітэмігрант Славамір Адамовіч звярнуўся у Пухавіцкі райвыканкам з лістом, у якім прапанаваў мясцовым уладам адзначыць стагоддзе ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Копію ліста ён даслаў у «Новы час».
Беларускі нацыянальны кангрэс (БНК) пачаў падрыхтоўку да масавага святкавання 25 сакавіка ў Мінску 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).
Абыход двароў, рытуальныя застоллі, моладзевыя вечарынкі, гульні ды ігрышчы — гэта ўсё беларускія Каляды. Жывая традыцыя народу, якую можна пабачыць на ўласныя вочы.
У зоне Чарнобыльскай АЭС украінская паліцыя затрымала чатырох «сталкераў», якія збіраліся там сустрэць Новы год. Пра гэта паведамляе галоўнае ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі ў Кіеўскай вобласці.
26 лістапада ў Мінску ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца вечар, прымеркаваны да 85-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
Гжэгаж Схетына заявіў, што не разумее, чаму Дзень Перамогі пастаянна адзначаецца ў Маскве, а не, напрыклад, у Польшчы на Вестэрплатэ.
Аршанскі райвыканкам забараніў адзначэнне 500-годдзя Аршанскай бітвы, у якім меліся ўзяць удзел некалькі соцень чалавек, у тым ліку прадстаўнікі замежных амбасадаў.
Сёння мастак Мікола Купава, кіраўнік аргкамітэту па святкаванні 500-годдзя бітвы пад Оршай, атрымаў афіцыйны адказ з аршанскага райвыканкаму. Мясцовыя чыноўнікі не далі згоды на правядзенне 6 верасня на Крапівеньскім полі фэсту і канцэрту.
6 чэрвеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыедзе на 70-ю гадавіну высадкі саюзнікаў у Нармандыі. Аднак за кулісамі, як паведамляе нямецкае выданне Bild, вядуцца інтэнсіўныя перамовы аб тым, якім чынам Захад можа гранічна ясна выказаць пратэст з нагоды дзеянняў Расіі ва Украіне і анэксіі Крыму.
Прапанову правесці выніковы круглы стол да 95-годдзя БНР у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці выказаў удзельнік паседжэння аргкамітэту па адзначэнні 25 Сакавіка Уладзімір Падгол.
12 снежня 2012 года стартавалі святкаванні юбілею Нотр-Дам, 850-й гадавіны ад заснавання ў 1163 годзе, якія працягнуцца па 24 лістапада 2013 года. Урачыстую імшу адслужыў арцыбіскуп Парыжскі кардынал Андрэ Вэн-Труа.
14-12-2019
Геній Адама Міцкевіча
Вам не хапае энергіі? Берта дапаможа!
13-12-2019
Добрыя жарты запрашаюць
Вольгу Кавалькову выклікаюць у міліцыю за пратэст супраць інтэграцыі
За пікет у гонар Каліноўскага не змаглі асудзіць віцебскага актывіста
Палякі сёння ўзгадваюць ваеннае становішча
Алег Волчак: У справе Шарамета яшчэ вельмі шмат пытанняў
Бамжы, смурод, вошы — так Пётр Маркелаў сядзіць на сутках у Акрэсціна
Пайшоў з жыцця арганізатар фэсту «Камяніца» Алег Пашак
Эфект Шарамета. «Мёртвая» справа для ажыўлення рэйтынгу