У самым старым горадзе Нарвегіі знайшлі шахматную фігуру XIII стагоддзя
Спецыялісты з Нарвежскага інстытута даследаванняў культурнай спадчыны пры раскопках самага старога горада Нарвегіі — Цёнсберг — выявілі рэшткі забудовы XIII стагоддзя, дзе ім удалося знайсці шмат прадметаў побыту. Быў знойдзены невялікі цыліндрычны прадмет, выразаны з косткі. Даследаванне паказала, што гэта шахматная фігура.