Сваёю пуцявінай. Памяці Арсеня Ліса
Год таму, 28 траўня 2018-га, пайшоў з жыцця сталы аўтар «Новага Часу» доктар філалагічных навук, літаратар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР і Літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага Арсень Сяргеевіч Ліс. Прапануем вам успаміны Арсеня Сяргеевіча пра пачатак яго самастойнай дарогі.