Шклоў. Пра судзімасць старшыні райсавета ўпарта адмаўляюцца паведамляць выбаршчыкам
Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 18 сакавіка атрымаў адказ з пракуратуры Шклоўскага раёна на сваю паўторную заяву, у якой ён зноў звяртаў увагу на парушэнні выбарчага заканадаўства ў
Шклоўскім раёне, а таксама паўторна прасіў супрацоўнікаў пракуратуры Шклоўскага раёна патлумачыць, на якой падставе пасаду старшыні Шклоўскага раённага Савета дэпутатаў займае Міхаіл Паўловіч, які
мае судзімасць.