Шуневіч нервова адрэагаваў на пытанне аб затрыманнях цыганаў
Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч выказаўся з нагоды масавых
затрыманняў ромскай дыяспары ў магілёўскім пасёлку Чапаеўка, якія
адбыліся пасля трагічнага здарэння з супрацоўнікам ДАІ. "У міністра няма
ні прычын, ні нагоды прасіць прабачэння ў цыганоў. Зразумела?", — так
адказаў ён на пытанне Еўрарадыё, ці не варта папрасіць прабачэння ў шматлікіх затрыманых.