Першы прысуд за шэсце ў Курапаты: 3 гады «хатняй хіміі»
Міхаіл Глухоўскі сказаў у судзе, што быў на праезджай частцы дарогі толькі пяць хвілін, і не разумее, як гэта магло стаць прычынай прыпынення руху 14 аўтобусаў і
10 тралейбусаў у раёне праспекта Незалежнасці, вуліц Валгаградскай, Кедышкі,
Лагойскі тракт, Філімонава, Каліноўскага і іншых. "Дзе знаходзіцца Парк Чалюскінцаў, а дзе знаходзіцца кальцавая дарога і
Лайгойскі тракт. Як я мог умяшацца
сваімі дзеяннямі ў працу транспарту там?"