Камунальнікі так «упрыгожылі» Гродна, што людзі больш не могуць маўчаць
За некалькі апошніх гадоў цэнтр Гродна стаў пляцоўкай для творчасці камунальных службаў. Пластыкавае сэрца, бляшаны глобус, драўляны турыст і сметніцы-джэнтльмены – далёка не поўны пералік упрыгожвальніцтваў, якія выклікалі неадназначныя эмоцыі ў гараджан. Кропляй, якая перапоўніла чашу цярпення, стаў раяль у парку Жылібера, піша hrodna.life.