Сацыёлаг: Крызіс у Беларусі выйшаў за рамкі палітычнага і ўпіраецца ў базавыя этычныя нормы
Ці можаш ты апраўдаць гвалт і беззаконне добрымі мэтамі, імкненнем да стабільнасці, амерыканскай пагрозай? Ці, нават не падзяляючы памкненняў тых, хто сёння выступае за перамены, не гатовы жыць у краіне, дзе за выказванне свайго пункту гледжання чалавека можна пазбавіць усіх правоў і нават беспакарана забіць? Крызіс, які разгортваецца, даўно выйшаў за рамкі палітычнага ці ідэалагічнага і ўпіраецца ў базавыя этычныя нормы. І чым далей, тым менш шанцаў застацца ў баку, перакананая сацыёлаг Аксана Шэлест.