Праваабаронцы на волі да наступнага суда
У панядзелак, 5 жніўня, у цэнтры Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі сяброў Рады Праваабарончага цэнтра «Вясна» Таццяну Равяку і Уладзіміра Лабковіча. Яны раздавалі
каля сталічнага ГУМа паштоўкі з выяваю кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага, які 04.08.2011 быў арыштаваны і пазней асуджаны на чатыры з паловаю гады пазбаўлення волі. Зараз Алесь
знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі.