Зяленскі: На Хэлоўін усе чэрці з палітычнага пекла адкрываюць твары
Украінскі прэзідэнт выказаўся наконт сітуацыі вакол Канстытуцыйнага суда. Уладзімір Зяленскі лічыць, што рашэнне Канстытуцыйнага суда па антыкарупцыйным заканадаўстве — гэта "зусім не пра Канстытуцыю, вяршэнства права, законнасць", а хутчэй "пра традыцыйную нашу брудную палітыку, калі сваім усё, а грамадству — галеча", "гэта пра тое, як нельга рабіць у сучасным свеце", паведамляе korrespondent.net