«Каб справа рухалася, неабходна дзяліцца досведам»
Ігар Случак і Аліна Нагорная працуюць над тым, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для выкарыстання беларускай мовы. Яны займаюцца абаронай моўных правоў і спрабуюць пашырыць ужыванне беларускай мовы ў розных сферах, спыніць дыскрымінацыю беларусаў паводле моўнай прыкметы. Яны стварылі ініцыятыву «Умовы для мовы», пра якую мы і паразмаўлялі.