Памяці Валянціна Тараса
24 чэрвеня ў Мінску адбылася прэзентацыя кніжкі Алеся Мінскага “Валянцін Тарас. Літаратар з беларускіх шасцідзясятнікаў”, што днямі выйшла ў сталічным выдавецтве
“Харвест” накладам у 1 тыс. асобнікаў. Гэтае ілюстраванае выданне з’яўляецца 35-м у серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”, заснаванай у 2012
годзе прафесарам Анатолем Тарасам.