Барысаў. У гімназіі №1 прымусяць дзяцей пагалоўна насіць «георгіеўскія стужкі»?
Такую інфармацыю сайт barysau.by атрымаў ад занепакоеных бацькоў вучняў вядомай барысаўскай гімназіі. Паводле сведчанняў гімназістаў, з 4 мая
пачнецца «тыдзень памяці», на працягу якога дзеці абавязаныя будуць наведваць навучальную ўстанову з г. зв. «георгіеўскай стужкай», прычэпленай да ўніформы
«англійскай шпількай».