Венесуэльскі лідар лічыць, што да ўлады ў Балівіі прыйшлі "нацысцка-фашысцкія" сілы.
Вашынгтон зробіць больш жорсткім правілы экспарту самалётаў і тэлекамунікацыйнага абсталявання на Кубу з-за незахавання правоў чалавека і падтрымкі Гаванай рэжыму Мадура ў Венесуэле.
У пераліку — 35 найменняў лекаў беларускай вытворчасці: антыбіётыкі, абязбольвальныя, кроплі для вачэй, мазі, раствор для ін'екцый у ампулах і многае іншае, паведамляе «Еўрарадыё».
У гадавым вымярэнні кошты ў ліпені выраслі у 264 000 працэнтаў. Разам з тым, падае попыт на тавары і паслугі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ пра санкцыі супраць уладаў Венесуэлы.
Прадстаўнікі кіраўніка Венесуэлы Мадура і часовага прэзідэнта гэтай краіны Гуайда сустрэліся на Барбадосе. Нікалас Мадура назваў пачатак перамоваў вельмі абнадзейваючым.
Немалая колькасць сярод загінулых сталі ахвярамі "смяротнай кары", гаворыцца ў справаздачы арганізацыі. ААН заклікае ўлады Венесуэлы спыніць грубыя парушэнні правоў чалавека.
Венесуэлу пакінулі большасць расійскіх ваенных дарадцаў, паведамляе "The Wall Street Journal" са спасылкай на крыніцу, блізкую да Мінабароны РФ.
Лідар венесуэльскай апазіцыі лічыць, што ў гэтым ёсць і яго пралікі. Чарговая спроба зрушыць Нікаласа Мадура з пасады прэзідэнта Венесуэлы была прадпрынятая ў мінулы аўторак
Улады Венесуэлы прадпрымаюць меры, каб падавіць спробу ваеннага перавароту, арганізаванага невялікай групай вайскоўцаў, звязаных з апазіцыяй.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа, які цяпер знаходзіцца ў паездцы па краінах Паўднёвай Амерыкі, у інтэрвію чылійскаму тэлеканалу Mega TV заявіў у пятніцу, што не выключае магчымасці вайсковага ўмяшання ў сітуацыю ў Вэнэсуэле, паведамляе Радыё Свабода.
Часовы прэзідэнт Венесуэлы Хуан Гуайдо назваў дэманстрацыі ў 358 гарадах краіны пачаткам «Аперацыі Свабода», якая павінна скончыцца адстаўкай Нікаласа Мадура з пасады кіраўніка дзяржавы.
У Венесуэле адбылося новае адключэнне электраэнергіі, якое закранула прынамсі 20 штатаў краіны і сталіцу Каракас. Пра гэта паведамляе газета El Nacional.
Дэпутаты Еўрапарламента заклікалі краіны — сябры ЕС, якія яшчэ не прызналі Гуайда, зрабіць гэта неадкладна.
Маштабнае адключэнне святла ў Венесуэле адбылося ў выніку "хакерскай атакі на аўтаматычную сістэму кіравання", сказаў віцэ-прэзідэнт па сувязях і культуры Хорхэ Радрыгес у эфіры нацыянальнага тэлебачання.
Радзе Бяспекі ААН не ўдалося прыняць у чацвер рэзалюцыю пра Венесуэлу. На прапанаваны ЗША дакумент, які заклікае правесці ў краіне «свабодныя і справядлівыя» прэзідэнцкія выбары, наклалі вета Расія і Кітай, піша «Радыё Свабода».
Венесуэльскі прэзідэнт Нікалас Мадура заявіў, што Венесуэла разрывае дыпламатычныя адносіны з Калумбіяй і высылае частку калумбійскіх дыпламатаў з краіны. Пра гэта паведамляе Reuters.
Індэйцы народнасці Пемон у Венсуэле ўзялі ў палон генерала нацыянальнай гвардыі краіна Хасе Мігеля Монтойу. Гэта адбылося каля мяжы з Бразіліяй.
22 лютага раніцай венэсуэльскія салдаты акружылі памежны пункт у вёсцы Кумаракапаі. Прыхільнікі апазіцыі заступілі дарогу вайсковай аўтакалёне, пратэстуючы супраць закрыцця мяжы. Салдаты адкрылі агонь, параніўшы не менш за 12 чалавек. Загінула 42-гадовая жанчына, піша Радыё Свабода.
10-12-2019
Мацільда — маленькая і кемлівая
Ён адраджаў славу Бацькаўшчыны. Да 80-годдзя з дня народзінаў Анатоля Белага
«Дамы, як запалкі, гарэлі»
09-12-2019
Не — пракладцы кабелю ў ахоўнай зоне Курапатаў!
20 гадоў прыгодаў «Старога Ольсы»: падборка малавядомых фактаў да Каляднага Фэста
Намесніка старшыні КХП БНФ аштрафавалі за Дзяды і мітынг у Курапатах
Прэзідэнта Бразіліі хочуць судзіць у міжнародным судзе
Раёнка прыбрала фота ветэрана вайны з абвесткі пра падпіску. Бо ён з БНФ
Беларусь — гэта не Расія! Пікет беларусаў у Ню-Ёрку (фота)
Да палякаў у Літве і Беларусі трапяць святочныя пасылкі, падрыхтаваныя ў Польшчы