Культурная спадчына Уніяцкай царквы ў Беларусі
Духоўная пераарыентацыя на Усход,
закліканая ўзмацніць палітычную інтэграцыю Беларусі ў склад Расійскай
імперыі, суправаджалася знішчэннем культурнага набытку уніяцтва.
Нішчылася любая мясцовая даўніна, якая не была падобная да
расійскай.