Прэм'ера песні і відэа на верш расстралянага паэта Міхася Чарота
Светлы і сумны верш 24-гадовага Міхася Чарота быў напісаны амаль 100 гадоў таму, у 1920. У ім лірычны герой просіць заспяваць яму пра кветкі і зоркі, пра лепшыя дні і вясну, прыгадвае пра першае спатканне і каханне і хоча заснуць пад гэты ціхі спеў… Але мае назву гэты верш не «Бывай» і не «Зорка Венера», а куды больш трагічную — «На могілках».