Колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны імкліва скарачаецца
У Беларусі прыкметна скарацілася колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Так, на пачатак кастрычніка мінулага года, па дадзеных Мінпрацы, іх налічвалася 7457 чалавек. Для параўнання: на 1 красавіка мінулага года — 8412 чалавек, а на 1 студзеня 2018 года — 9030 чалавек. TUT.by падлічыў, колькі ветэранаў засталося ў рэгіёнах Беларусі.