Першая скрыпка Вялікага тэатра не пайшла ў РУУС, а з'ехала за мяжу
У канцы кастрычніка з Вялікага тэатра Беларусі літаральна выставілі за дзверы пяць таленавітых прафесіяналаў, якія адважыліся публічна, перад пачаткам спектакля, выказацца супраць гвалту ў краіне. Гэта былі дырыжор Андрэй Галанаў, саліст Ілля Сільчукоў, канцэртмайстар аркестра Рэгіна Саркісава, музыкі аркестра Ала Джыган і Аляксандра Пацёміна.