Тактыка адкладзеных арыштаў: навошта гэта ўладам?
У сістэме адміністрацыйнага пакарання ў апошнія гады нярэдка здараюцца сітуацыі, калі пасля вынясення судом пастановы аб адміністрацыйным арышце, грамадзяніна адпускаюць дамоў: адсядзіш, маўляў, потым. Мусіць, уладам выгадна трымаць на кручку актывістаў, каб у неабходны момант «упакаваць» іх, ужо не шукаючы для гэтага новых падстаў і нагодаў.