Вольга Севярынец: Паша піша кнігу пра сям'ю, кодавая назва пакуль «Воля»
Усё спазнаецца ў параўнанні. Раней я казала: "Паша, не ідзі, цябе пасадзяць на 15 сутак, гэта ж паўмесяца, як я буду без цябе". А сёння яго няма ўжо паўгады. Калі бачу яго нумар у тэлефонным спісе, здзіўляюся. Пара ўключаць рэжым доўгацярпення. Нам усім.