Эксперты ААН заклікалі ўлады Беларусі расследаваць гвалт супраць пратэстоўцаў
Пасля 9 жніўня «звычайнай з'явай» сталі катаванні і жорсткае абыходжанне з удзельнікамі мірных пратэстаў. Таму ўлады Беларусі мусяць правесці хуткае, дбайнае, незалежнае і бесстаронняе расследаваньне законнасці дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі, кажуць эксперты ААН.