Новы КаАП: пратэстоўцаў стануць караць стражэй, прастытутак — мякчэй
Новую рэдакцыю Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях афіцыйна апублікавалі 22 студзеня. Дакумент уступіць у сілу 1 сакавіка, і гэтая дата не выглядае выпадковай. Увесну беларускія ўлады чакаюць аднаўлення вулічных пратэстаў, а 25 сакавіка апазіцыя традыцыйна адзначае Дзень Волі. Як цяпер будуць караць пратэстоўцаў, інтэрнэт-каментатараў і журналістаў — у аглядзе Еўрарадыё.