Пра выпадкі «пазбаўлення» ад гадаванцаў трэба паведамляць у міліцыю
Апублікаванае днямі на Onliner.by відэа,
на якім бачна, як кіроўца старога Opel на транзітных нумарах на скрыжаванні ля
населенага пункту ў Мінскім раёне высаджвае сабаку і з'язджае,
выклікала хвалю абмеркавання. Адныя казалі пра тое, што аўтара відэа
варта пакараць за парушэнне правілаў дарожнага руху і стварэнне аварыйнай
сітуацыі, калі ён наганяў гаспадара сабакі. Іншыя сцвярджалі, што карма зробіць
сваю справу і чалавеку адгукнецца яго ўчынак.