Шлюб надае фізічных сіл у сталым узросце
Брытанскія даследчыкі высветлілі, што ў сталым узросце мужчыны і жанчыны, якія знаходзяцца ў шлюбе, фізічна мацней за сваіх самотных, разведзеных або аўдавелых аднагодкаў: для гэтага былі выкарыстаныя дадзеныя пра здароўе і жыццё больш за 20 тысяч брытанцаў і амерыканцаў ва ўзросце ад 50 гадоў. Шмат у чым, аднак, гэта тлумачыцца сувяззю паміж фізічнымі здольнасцямі і сацыяэканамічных статусам, які для жанатых удзельнікаў выбаркі апынуўся вышэй.