Сям'я са Жлобіна, якая была вымушаная з'ехаць з краіны: у цябе было ўсё — і раптам ты павінен усё гэта кідаць і бегчы!
Прадпрымальнікі са Жлобіна Ілона і Валерый Ткачовы з'ехалі з Беларусі. Іх гісторыя падобная на сотні іншых — такіх жа беларусаў, якія хацелі змяніць Беларусь, а потым вымушаных з яе з'ехаць. У ёй шмат болю, адчаю, крыўды, а яшчэ надзеі на хуткае вяртанне дадому.