20 фактаў пра Слуцкі збройны чын

У гэтым годзе Беларусь адзначае важную падзею — стагоддзе Слуцкага збройнага чыну. У відэа распавядаюцца цікавыя факты пра Слуцкі збройны чын. Напрыклад, ці ведалі вы, што Слуцкая Брыгада БНР мела конны аддзел, палкавы абоз, збройную майстэрню, суд і палявы шпіталь?


Відэа з беларускімі субтытрамі тут, з англійскімі субтытрамі тут.
можна глядзець у трох варыянтах: english subtitles, беларускія субтытры, без субтытраў.

У стварэнні відэа прымалі ўдзел аператар Сяргей Арлоў, паліттэхнолаг Аліна Нагорная, юрыст Ігар Случак, гісторык Ніна Стужынская, прадстаўнік Рады БНР Алесь Чайчыц, а таксама Асамблея НДА.

“Слуцкі збройны чын — гэта прыклад для ўсіх беларусаў. І беларусам варта культываваць памяць пра сваіх герояў, таму мы ініцыявалі кампанію #СЗЧ100 да стагоддзя падзеі. Ёсць вельмі шмат ідэй”, — адзначае Аліна Нагорная

Яна дадае, што калі вы хочаце нейкім чынам дапамагчы кампаніі, можна напісаць на пошту radasluck@gmail.com ці ў сацсеткі Часовай Рады Случчыны: фэйсбуквкінстаграм.

У межах кампаніі была адноўлена шыльда з Пагоняй у Грозава, на крыжы памяці ўдзельнікаў Слуцкага збройнага чыну.

Таксама створаны канал у тэлеграме #СЗЧ100, дзе можна пачытаць цікавыя факты пра Слуцкі збройны чын, а таксама сачыць за тым, як ідзе кампанія.

А на http://1920.by вы можаце паглядзець эскізныя праекты помніка, прагаласаваць за той, які вам найбольш спадабаецца, а таксама адправіць зварот у Слуцкі райвыканкам за ўстаноўку помніка. Сайт 1920.BY зроблены разам з каталогам беларускамоўных бізнесаў і паслугаў Svaje.by.