Артэфакты, беларускі Дунай і калыска Менска — музей Глеба Лабадзенкі (відэа)

Трэвэл-праект «Селі-паехалі» прысвяціў свой другі выпуск месцу, дзе пачынаўся Менск — вёсцы Гарадзішча. Летась грамадскі дзеяч і журналіст Глеб Лабадзенка стварыў там музей «Стары Менск». Глядзіце відэаэкскурсію!  

За сем кіламетраў ад сучаснага Менска ёсць вёска Гарадзішча — менавіта там пачыналася гісторыя беларускай сталіцы. Старажытнае гарадзішча, дзе жыў Усяслаў Чарадзей, цякла рака Менка — усё гэта можна і сёння ўбачыць на свае вочы.

А самае галоўнае, што ў Гарадзішчы ў мінулым годзе Глеб Лабадзенка стварыў музей «Стары Менск», дзе сабраў 500 экспанатаў Х-ХІ стагоддзя. І цяпер на месца, дзе быў заснаваны Менск, можна прыехаць з камфортам — і экскурсію паслухаць, і сапраўдныя артэфакты зацаніць, і пагуляць па гарадзішчы, і кавы выпіць, і нават застацца паночыць.