Ці магла быць БССР без БНР?

Навошта Антон Луцкевіч сустракаўся з Уладзімірам Ульянавым? Чаму БНР не здолела сябе абараніць? Чаго хацеў дамагчыся Вацлаў Іваноўскі, калі застаўся ў савецкай Беларусі? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.

Аўтар ідэі Аляксей Кароль; аўтар сцэнару і вядоўца Алег Дзярновіч; аператар Кірыл Сынкоў; мантаж Елізавета Кашэўская; прадзюсар Аксана Колб.


Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-03-21 16:59:47
Вельмі цікава. Дзякуй Новы час. Маленькая заўвага: Фотаздымак з бел-чырвона-белым сцягам на балконе Новы час у роліку паказаў, а вось навукоўца ў выступе не сказаў КАЛІ РАДА БНР прыняла б-ч-б сцяг. А прыняла яна яго сваім у жніўні-верасьні 1918г. То бок падчас абвяшчэння БНР 25 сакавіка 1918 года б-ч-б сцяг не быў сцягам БНР.