Дзень Волі 28 гадоў таму. 75-я ўгодкі БНР у Мінску

Дваццаць восем гадоў таму, 25 сакавіка 1993 года, упершыню шырока, з удзелам як вышэйшых ўлад краіны, так і выбітных землякоў з замежжа, святкавалі дату нараджэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Тады верылася ў адраджэнне ідэалаў БНР, хуткія дэмакратычныя перамены, у набыццё доўгачаканага «шчасця і дабрабыту».


У 1993 годзе людзі маглі вольным, афіцыйна дазволеным маршам, пад барабаны і з нацыянальнымі сімваламі прайсці па цэнтры сталіцы, дэманструючы свае адзінства, арганізаванасць ды гатоўнасць актыўна ўдзельнічаць у пабудове новай Беларусі. Але не так хутка і лёгка здабываецца свабода, сцвярджаецца суверэнітэт.


Абмеркаванне:

  • litvin
  • 2013-03-21 05:07:52
дзе яны зараз?