«Хіба можам братамі звацца мы?»

Гэта песня на вершы Анастасіі Дмітрук «Никогда мы не будем братьями» была запісана ў 2014. Яна, найперш, пра адносіны Украіны і Расіі. Але праз пяць гадоў яна стала не менш актуальная і для Беларусі. А нядаўна мы даведаліся, што, аказваецца, існуе пераклад гэтай песні на беларускую. Яго зрабіў Вітаўт Мартыненка.


Навязьлівым братам

верш Анастасіі Дзьмітрук, пераклад Вітаўта Мартыненкі


Хіба можам братамі звацца мы,
Калі сьцяг наш у вас пад танкамі,
Калі мову вы ненавідзіце —
Зьневажаеце ёю, крыўдзіце,


Каб сябе называць «старэйшыя»,
Ну а нас «бульбашы», «тутэйшыя».
Хай вас процьма, ды безаблічныя.
Вы вялізныя, мы — вялікія.


А вы цісьнеце-націскаеце,
Як сабакі, на дух наш лаеце.
Воля — слова вам незнаёмае,
Бо ланцуґ ад дзяцінства свомы вам.


У вас дома «молчанье — золото»,
Дык у нас хай гаворыць Молотов,
Так, у сэрцы ў нас кроў гарачая,
Хоць рахманства «роднёй» прызначана,


Але душы у нас бясстрашныя,
Мы сьвядомасьцю вам «опасные».
Пасталелі ды сталі мужнымі,
Хоць у школах чужацтву вучаны.


Нас каты на калені ставілі —
Мы ж ня мышы, таму паўстанем мы.
Ну а мыш хай на ВАС памоліцца —
Яна кроўю сваёй умоецца.


Вам даслалі загады новыя –
Ды ня здрадзім ні краю, ні мове мы.
Вы з Царом, а мы з Дэмакратыяй.
Хіба можам братамі звацца мы?