Згубленая рэвалюцыя ад уздыму да спаду. Унікальная стужка пра падзеі 2006 года

Сёння 15-я ўгодкі прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. У адноўленым фільме «Згубленая рэвалюцыя» зафіксаваны пратэсны рух таго часу — ад яго ўздыму да спаду. Амаль цалкам стужку складаюць жывыя здымкі падзей вясны–2006, зробленыя на вуліцах і плошчах Мінска актывістамі анархісцкага руху. Галоўныя героі ў ёй — не палітычныя лідары, а звычайныя ўдзельнікі пратэстаў.



Пачатковая версія стужкі выйшла ў 2006 годзе, распаўсюджвалася на самаробных DVD і праз торэнты, але на сёння ў сеціве не засталося даступных копій. У знак падтрымкі беларускіх пратэстаў у жніўні 2020 года была перавыпушчана адноўленая версія.

Гэты фільм — вынік сумеснай працы ўдзельнікаў «Індымедыя-Беларусь» (анархісцкага сайта, які актыўна асвятляў падзеі) і калектыву «Indyvideo»  — першай на пост-савецкай прасторы (з 2002 года) супольнасці незалежных кінадакументалістаў, якія асвятляюць грамадзянскія пратэсты і нізавыя сацыяльныя ініцыятывы.