Колькасць ахвяр землятрусу ў Непале перавысіла дзве тысячы чалавек

Паводле апошніх дадзеных, толькі ў сталіцы краіны Катманду загінулі звыш 700 чалавек. Паведамляецца аб шматлікіх разбурэннях.



Колькасць загінуўшых у выніку магутнага землятрусу ў Непале, што адбыўся ў суботу, перавысіла дзве тысячы чалавек, паведамляе РІА Навіны.

Раней у нядзелю ўлады пацвярджалі гібель як мінімум 1900 чалавек.

"Колькасць загінуўшых перавысіла дзве тысячы", — прыводзіць агенцтва Франс Прэс  словы прадстаўніка мясцовых уладаў.